15 верасня ў Цэнтральнай бібліятэцы адбылася ўрачыстая нарада бібліятэчных работнікаў, прысвечаная Дню бібліятэк Беларусі.
На пачатку нарады начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Браслаўскага райвыканкама Ю.В. Чагарына павіншавала прысутных з прафесійным святам, уручыла Ганаровую грамату аддзела бібліятэкару Іказненскай бібліятэкі Ірыне Лясюк. Затым бібліятэкары наведалі новую выставу ў выставачнай зале Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў “Помнікі хрысціянскага мастацтва”.
У рубрыцы “Парады спецыяліста” перад удзельнікамі нарады выступіла галоўны санітарны ўрач Браслаўскага РЦГЭ В.В. Рудакова, якая расказала аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў раёне, неабходнасці прафілактычных прышчэпак супраць COVID-19. Затым старшыня Браслаўскай раённай арганізацыі “Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа” Ж.С. Скур’ят пазнаёміла прысутных з напрамкамі дзейнасці таварыства.
У рубрыцы “Творчая майстэрня” адбыўся прафесійны візіт удзельнікаў нарады ў Дзіцячую бібліятэку, дзе загадчык установы В.Я. Кірчанка правяла экскурсію-прэзентацыю “Роля бібліятэкі ў адзінай дзяржаўнай сістэме выхавання падрастаючага пакалення”. Затым з паведамленнем “Фарміраванне і папулярызацыя бібліятэчнага фонда Дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Браслаўскага раёна” выступіла загадчык аддзела камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонда В.А. Лакотка.
Завяршылася нарада рашэннем злабадзённых пытанняў бібліятэчнай работы. https://vk.com/braslavcbs