8 снежня Цэнтральная бібліятэка гасцінна расчыніла дзверы для вучняў 10 кл. СШ №2 г. Браслава. У чытальнай зале адбылося мерапрыемства, прысвечанае 130-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта М. Багдановіча. Падчас літаратурна-музычнай кампазіцыі “У вянок Максіму Багдановічу” гучалі цікавыя факты з яго біяграфіі, дэкламаваліся вершы і выконваліся музычныя кампазіцыі на словы паэта. Прыемным сюрпрызам для прысутных стала выкананне раманса “Зорка Венера” на словы М.Багдановіча бібліятэкарамі Мацеша В.Х. і Дударонак Ж.В.
На працягу мерапрыемства выкарыстоўвалася мультымедыа з дэманстрацыяй песні “Слуцкія ткачыхі” на словы М.Багдановіча ў выкананні Г.Калдуна, а таксама ўрыўка з літаратурнай кампазіцыі “Наш Багдановіч” Віцебскага нацыянальнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа.
Дапамагалі ў стварэнні святочнага настрою вядучыя Карына Шакель і Валерыя Бізня і чытальнікі вершаў Вячаслаў Каспяровіч і Вікторыя Карэнік. https://vk.com/braslavcbs