У Пагашчанскай бібліятэцы прайшоў урок мужнасці “Брэсцкая крэпасць-герой”

8 лютага ў рамках праекта “Гераічная гісторыя Радзімы: аб чым раскажуць абеліскі” для вучняў 5-7 класаў у Пагашчанскай бібліятэцы прайшоў урок мужнасці “Брэсцкая крэпасць-герой”, на якім ішла размова пра гераічныя падзеі, якія адбываліся ў Брэсце у час Вялікай Айчыннай вайны. Прысутныя даведаліся пра герояў – абаронцаў Брэсцкай крэпасці, дзякуючы мужнасці якіх стаў магчымым дзень вызвалення нашай краіны ад фашыстаў, пра мужнасць і гераізм, якія праявілі нашы суайчыннікі, каб шчасліва жылося іх нашчадкам.

На кніжнай выставе былі прадстаўлены кнігі Васіля Жуковіча, Авяр’яна Дзеружынскага, Алеся Бачылы і іншых пісьменнікаў з фондаў Цэнтральнай і Пашчанскай бібліятэк. Зроблены фотакалаж з каляровых паштовак з выявамі Брэсцкай крэпасці, прадэманстраваны  відэафільм аб тым, як пачалася вайна на граніцы Брэсцкай крэпасці. У заключэнні вучні адказалі на пытанні віктарыны, пераможцы атрымалі прызы.

Добавить комментарий