Напярэдадні Сусветнага Дня паэзіі ў рамках раённай бібліятэчнай акцыі “Браслаўскія аграгарадкі чытаюць паэтычныя радкі” ў Пагашчанскай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная гасцёўня, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы. Удзельнікі чыталі вершы знакамітых беларускіх паэтаў, дзяліліся думкамі аб іх творчасці і складанасцях іх лёсу. У якасці музычнай афарбоўкі гучалі песні на словы Я. Купалы і Я. Коласа. З гэтага мерапрыемства ў бібліятэцы пачала дзейнічаць кніжная выстава “Песняры зямлі беларускай”, прысвечаная паэтам –юбілярам, якая будзе абнаўляцца на працягу года.