У Мяжанскай бібліятэцы прайшоў Тыдзень зімовых канікулаў

У Мяжанскай бібліятэцы прайшоў Тыдзень зімовых канікулаў “В зимнюю сказку откроется дверь”, у час якога для дзяцей былі арганізаваны  цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы. У бібліятэцы працавала гульнявая пляцоўка “Почитаем, поиграем, отдохнём, время с пользой проведём”, дзе можна было пагуляць у настольныя гульні, скласці пазлы і канструктар. Для прагляду цікавых відэаказак дзяцей запрасіў відэаклуб “Сказка, для ума подсказка”. У бібліятэцы дзейнічала выстава-віншаванне да Дня нараджэння Хрыстова “Светлый вечер, добрый вечер”.

У час падарожжа ў казку “В гости к сказочным героям” дзеці падарожнічалі па Казачнай краіне. Яны з задавальненнем  адгадвалі казачныя загадкі, гулялі ў гульні “Путаница”, “Доскажи словечко”, “Угадай мелодию”, рашалі казачныя задачы.

Інтэлектуальная гульня “Умники и умницы” запрасіла дзяцей у падарожжа па Бібліятэчнай краіне, дзе шмат загадкавага, невядомага і вельмі цікавага. Маршрут падарожжа ўключаў у сябе станцыі: Класічная, Марская, Юмарыстычная, Бібліятэчная, Кніжная. На кожнай з іх дзяцей чакалі розныя заданні і выпрабаванні, з якімі яны паспяхова справіліся.

Дзень зімы “Зімовыя забавы” дазволіў дзецям зазірнуць у снежную кнігу Зімы і перагарнуць яе старонкі: “Зімовыя месяцы”, “Загадкі Зімы”, “Гульні зімы”. Далей мерапрыемства працягвалася на свежым паветры, дзе дзеці гулялі ў сняжкі.

Зімовыя канікулы прайшлі цікава і пакінулі ў дзяцей шмат станоўчых эмоцый.   https://vk.com/braslavcbs

Добавить комментарий