У кагорце слаўных юбілеяў

У 2021 годзе Відзаўская гарпасялковая бібліятэка працуе пад дэвізам “Год услаўлення беларускіх пісьменнікаў”.

На працягу года наведвальнікам бібліятэкі будзе прадстаўлены цыкл кніжных выстаў “На ніве беларускага слова”. Першая выстава гэтага цыкла – “Сузор’е беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў”.

З пачатку года ўжо дзейнічаюць выставы кніг-юбіляраў беларускіх пісьменнікаў, паліцы “Беларуская кніга для вас!” і “Чытаем па-беларуску”, дапоўненыя сцікерамі-заклікамі “Чытай па-беларуску! Паважай сваё!” Да ўвагі чытачоў – выставы, прысвечаныя пісьменнікам-юбілярам студзеня.

Асобнай старонкай адзначаны ў бібліятэцы 100-гадовыя юбілеі народных пісьменнікаў Беларусі Івана Шамякіна і Івана Мележа. На разгорнутых, змястоўных кніжна-ілюстрацыйных выставах была шырока прадстаўлена літаратурная спадчына юбіляраў.

Добавить комментарий