25 лютага ў Цэнтральнай бібліятэцы адбылася выніковая нарада работнікаў Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Браслаўскага раёна. Падчас круглага стала “Практыка работы публічных бібліятэк Браслаўскага раёна ў Год малой радзімы: формы работы, творчы вопыт” былі падведзены вынікі творчай работы за мінулы год. Вопытам работы ў Год малой радзімы падзяліліся бібліятэкары М.Лукша (Плюская), В.Алёхна (Богінская), М.Васілеўская (Слабодкаўская бібліятэка). На нарадзе працаваў Стол інавацый. У яго рамках сваімі інавацыйнымі напрацоўкамі з калегамі падзяліліся загадчык Дзіцячай бібліятэкі В. Кірчанка і бібліятэкар Друеўскай бібліятэкі Г.Маслякова. Работнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу прэзентавалі вынікі рэалізацыі раённых творчых праектаў “75 шагов к Победе” і “Браслаўшчына: чытаем і пазнаём”.
На заканчэнні нарады дырэктарам В.Ляснеўскай былі акрэслены планы работы бібліятэчнай сістэмы на 2021 год.