У Ахрэмаўскай бібліятэцы адбыўся Дзень прававых ведаў

12 лютага ў Ахрэмаўскай бібліятэцы адбыўся Дзень прававых ведаў. Для спецыялістаў ААТ “Райаграсэрвіс” прайшла гадзіна прававых ведаў з выкарыстаннем матэрыялаў Публічнага Цэнтра прававой інфармацыі “Час вопросов и ответов”. Маладыя работнікі арганізацыі даведаліся, як карыстацца прававымі сайтамі Рэспублікі Беларусь, а затым папрактыкаваліся ў пошуку патрэбнай інфармацыі, пазнаёміліся з новай прававой літаратурай. Напрыканцы мерапрыемства кожны атрымаў лістоўку-даведку “Маю правы” з адрасамі дзяржаўных прававых сайтаў і бібліятэчнай рэкламай.

Добавить комментарий