Тыдзень восеньскіх канікулаў у Пагашчанскай бібліятэцы

30 кастрычніка
Падчас экскурсіі па этнаграфічнаму кутку бібліятэкі “Нам засталася спадчына” бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з экспанатамі этнаграфічнага кутка, які быў заснаваны ў 2007 годзе. Усе экспанаты, падораныя  чытачамі бібліятэкі, размешчаны па наступных раздзелах:
— Школьныя прылады.
— Прылады працы.
— Гаспадарчы посуд.
— Лялька беларуская.
У краязнаўчым кутку заняла сваё пачэснае месца тэматычная папка “Аб чым прадметы даўніны табе паведаміць павінны”. З вялікай цікавасцю дзеці разглядвалі экспанаты, задавалі пытанні, а таксама адгадвалі загадкі пра экспанаты з этнаграфічнага кутка. Пераможцай конкурсу стала Бойка Злата.

31 кастрычніка
Заўсёды дзецям падабаюцца мерапрыемствы з загадкамі. Кошык загадак “Загадкі з роднай хаткі” быў сапраўды аформлены ў выглядзе кошыка, у якім знаходзіліся кнігі загадак К. Крапівы, А. Клышкі, І. Карэнды, беларускія народныя загадкі  пра вясковую хату і прылады працы, якімі здаўна карысталіся беларусы. Найбольш правільных адказаў дала Маслякова Надзея. 

1 лістапада
Падчас пазнавальнай гадзіны “Прафесіі маёй вёскі” бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з прафесіямі, якімі займаліся людзі здаўна: гэта кавалі, бондары, бортнікі, ганчары, шаўцы, ткачы. Потым пазнаёмілі дзяцей з сучаснымі прафесіямі: агранома, ветурача, механізатара, вадзіцеля, жывёлавода і іншымі. Разам “пабудавалі” дом, які складаўся з цаглінак-назваў прафесій і даха, дзе дах – будучае нашай вёскі. Дзеці бачаць будучае мірным, шчаслівым, светлым і радасным. Пазнаёмілі ўдзельнікаў мерапрыемства з матэрыяламі папкі “Нашы славутыя землякі”. Дзеці актыўна разгадвалі загадкі пра прафесіі. Пераможцай конкурса стала Дзярук Даша. 

2 лістапада
Да кола года “Восеньскія святы” — быў аформлены этнаграфічны каляндар “Восеньскія святы”. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра абрад “Жаніцьба коміна”, пра народнае свята “Пакроў” і пра дзень памінання продкаў “Дзяды”, які адзначаецца 2 лістапада. Пазнаёміліся чытачы і з новымі кнігамі, якія атрымала бібліятэка ў 2018 годзе: Лозка А. Святы Беларусі і Народны каляндар школьніка / уклад. Паліна Грынчанка.

Добавить комментарий