Тыдзень роднай мовы ў Пагашчанскай бібліятэцы

Сучасная бібліятэка. Якая яна? Як публічнай бібліятэцы захаваць чытачоў, асабліва дзяцей? Чым зацікавіць іх у час камп’ютарызацыі і Інтэрнэта? Таму вельмі важна сфарміраваць з маленства ў чалавека цікавасць да кнігі, патрэбу чытання кніг. Мы ўсе добра ведаем, што казкі любяць і дарослыя, і дзеці. Казкі вучаць нас дабрыні, смеласці, працавітасці і іншым станоўчым якасцям. 17 лютага ў рамках Тыдня роднай мовы ў Пагашчанскай бібліятэцы для дзяцей праведзена гульня–віктарына “Чароўная краіна казак”. Удзельнікі мерапрыемства ўспомнілі казкі, складзеныя беларускім народам, правялі Поле цудаў і казачнае лато. У ходзе гульні  дзеці паказалі добрыя веды і выдатна справіліся з усімі заданнямі. Пераможцамі сталі Маслякова Надзея і Скур’ят Даша. Лёс кожнага чалавека па свойму цікавы, a калі жыццё сутыкае нас з чалавекам знакамітым, то зусім зразумелай становіцца пільная цікавасць да таго, дзе нарадзіўся, рос, хто яго бацькі, каб зразумець, як, чаму са звычайнага, здавалася б, хлапчука ці дзяўчынкі вырастае паэт, пісьменнік, мастак. Імгненні жыцця — з ix складаецца лёс, асоба чалавека. Імгненням яркага жыцця Алены Георгіеўны Лось і прысвячалася гадзіна мастацтва “Імгненні жыцця”. Прысутныя пазнаёміліся з дзяцінствам, юнацтвам, сталеннем мастачкі, яе творчасцю. Асаблівую цікавасць вызвала яе праца над афармленнем дзіцячых кніг, якіх яна праілюстравала больш за 200. Паглядзелі удзельнікі мерапрыемства і прэзентацыю па творчасці А.Лось.

Добавить комментарий