Тыдзень беларускай кнігі

У рамках бібліятэчнага інфармацыйна-рэкламнага праекта па папулярызацыі беларускай літаратуры “Шлях да кнігі” з 7 па 12 верасня ў Відзаўскай гарпасялковай бібліятэцы праходзіў Тыдзень беларускай кнігі пад назвай “Беларуская кніга – для вас!”.

         Цыкл беларускай літаратурнай “кнігарэкламы” складаўся з кола кніжных выстаў, якія змяняліся кожны дзень. Да ўвагі карыстальнікаў бібліятэкі былі шырока прадстаўлены кнігі беларускіх аўтараў разнастайнай тэматыкі на любы ўзрост і густ.

         Кожны дзень бібліятэкар праводзіла ля кожнай выставы міні-агляд прадстаўленай літаратуры “Любіць і чытаць сваё” і абавязкова прапаноўвала наведвальнікам бібліятэкі беларускія кніг. https://vk.com/braslavcbs

Добавить комментарий