Творчая сустрэча ў Цэнтральнай бібліятэцы

2 лютага ў чытальнай зале Цэнтральнай бібліятэкі адбылася творчая сустрэча з празаікам, публіцыстам, лаўрэатам рэгіянальных літаратурных прэмій, журналістам з Віцебска Францам Сіўко.

          На сустрэчу з пісьменнікам былі запрошаны дарослыя карыстальнікі бібліятэкі і старэйшыя школьнікі. Франц Іванавіч расказаў аб сваім жыццёвым і творчым шляху, сустрэчах са знакамітымі беларускімі пісьменнікамі Нілам Гілевічам, Аленай Васілевіч, Паўлам Пруднікавым. Пазнавальнай для прысутных была інфармацыя аб цікавых фактах з жыцця  Льва Талстога, Марыны Цвятаевай. Даследваннямі творчасці гэтых і іншых пісьменнікаў Ф. Сіўко займаецца ўсё жыццё.

          Бібліятэкары падрыхтавалі выставу кніг Ф. Сіўко з фондаў бібліятэкі. Госць сустрэчы падараваў некалькі сваіх новых выданняў з аўтографам і пажаданнямі, адказаў на пытанні.

          Сустрэча прайшла ў суправаджэнні мультымедыйнай прэзентацыі. Мерапрыемства атрымалася цікавым і пазнавальным, пакінула ў прысутных прыемныя ўражанні і жаданне бліжэй пазнаёміцца з творамі Франца Сіўко.

Добавить комментарий