Топ 10 цікавых мясцін Віцебшчыны

У 2023 годзе Віцебскай вобласці спаўняецца 85 гадоў.

Па прыгажосці, унікальнасці флоры і фаўны, па багаццю запаведных мясцін, па культурных традыцыях і гістарычнай спадчыне цяжка знайсці ёй роўных.

Да юбілейнай даты Слабодкаўская бібліятэка падгатавала выставу-панараму “Гісторыя Віцебшчыны: чытаем, слухаем, вывучаем”.

А падчас краязнаўчай гадзіны “Топ 10 цікавых мясцін Віцебшчыны” прысутныя даведаліся аб унікальнай жамчужыне Віцебшчыны – Нацыянальным парку “Браслаўскія азёры”, які славіцца сотнымі маляўнічых азёр. На тэрыторыі парку знаходзяцца больш за 312 відаў жывёл. Можна пабачыць тут і вялікую колькасць птушак, сярод якіх сустракаюцца і рэдкія: чорны бусел, белы журавель і іншыя.

Рэспубліканскі ландшафны заказнік “Ельня” – адзін з самых вялікіх ў Еўропе масіваў верхавых балот і ледавіковых азёр.

Старэйшы сярод ахоўных аб’ектаў Беларусі – Бярэзінскі біясферны запаведнік.

Бярэзінскі запаведнік – адзінае месца ў Беларусі і ў цэлым ў Еўропе, дзе можна ўбачыць адразу ўсіх прадстаўнікоў “еўрапейскай пяцёркі” – зубра, мядзведзя, рысь, ваўка і лася.

Добавить комментарий