Таленавіты мастак слова

31 студзеня ў Друеўскай бібліятэцы для ўдзельнікаў клуба “Сустрэча” прайшоў кніжны кадр — параграф “Таленавіты мастак слова”, прысвечаны творчасці Івана Шамякіна.

Да гэтай нагоды ў чытальнай зале бібліятэкі была аформлена выстава аднаго аўтара “Быў годным сынам Беларусі”, на якой дэманстраваліся выданні пісьменніка.

Напачатку мерапрыемства бібліятэкар паведаміла прысутным пра асноўныя моманты жыцця і творчасці пісьменніка, правяла падрабязны агляд кніжнай выставы.

Затым удзельнікі клуба прагледзелі відэапрэзентацыю пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка.

У канцы мерапрыемства прысутныя атрымалі ад бібліятэкара інфармацыйныя буклеты “Пісьменнік дзвюх эпох” з інфармацыяй аб жыццёвым шляху пісьменніка і яго літаратурнай дзейнасці.

Сустрэча атрымалася пазнавальнай і пакінула станоўчыя эмоцыі ў душы кожнага прысутнага.   https://vk.com/braslavcbs

Добавить комментарий