Сядзібы Віцебшчыны

«Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі» выпусціла даведнік М.В. Півавара “Сядзібы Віцебшчыны”, дзе сабраны звесткі пра гісторыю, архітэктуру і сучасны стан 292 сядзіб, размешчаных у 21 раёне Віцебскай вобласці. Прыводзяцца звесткі пра ўладальнікаў, архітэктараў, падаецца кароткі гістарычны экскурс, раскрываюцца асноўныя тэндэцыі развіцця сядзіб у XYIIIXX стагоддзях.

«Сядзібы Віцебшчыны» – унікальная падарожная кніга. Аўтар падае стылізаваныя карты раёнаў, канкрэтныя адрасы сядзіб. Напрыклад, у Браслаўскім раёне прадстаўлена14 сядзіб: Бяльмонты, Відзы-Лаўчынскія, Даўблі, Дварышча, Друя, Дрысвяты, Завер’е, Злота, Мількі, Мілюнцы, Опса. Пагошча, Рацюнкі, Струста. На карце зроблены падказкі аўтара: дзе знаходзіцца сядзіба, у якім стане, ці захаваўся парк альбо яго фрагменты, з жыццем якой славутай асобы яна звязана.

Хутка кнігі паступяць у Цэнтральную, Відзаўскую гарпасялковую і Друеўскую бібліятэкі.

Добавить комментарий