Святкуем дзень Роднай мовы разам!

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў рамках праекта “Библиопродлёнка для вашего ребёнка” Друеўская бібліятэка для дзяцей правяла акцыю “Беларускае роднае слова”. Увазе вучняў была прапанавана кніжная выстава “Адкрый для сябе беларускую кнігу”, на якой змяшчаліся аўдыёкнігі з творамі беларускай літаратуры, кнігі беларускіх аўтараў. Падчас акцыі дзеці прынялі ўдзел у конкурсах “Таямніцы беларускіх слоў”, “Незабыўныя радкі”, адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны “З любоўю да роднага слова”.

         Напрыканцы прысутныя ўзгадалі словы беларускага пісьменніка Уладзіміра Мацвеенка: “Глядзіце, якая наша родная мова багатая і непаўторная! Хіба можна яе не любіць, не захапляцца ёю?!”

Добавить комментарий