Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для Ахрэмаўскай бібліятэкі, вельмі важным святам для дзяцей і дарослых.
Так, з 15 па 22 лютага ў бібліятэцы адбылося шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы пад агульнай назвай “Матчына мова”.
Кожнаму, хто ў гэты дзень завітаў у бібліятэку, прапаноўвалі паўдзельнічаць у цікавай віктарыне, літаратурна-інфармацыйнай гадзіне “Да роднай мовы крок зрабі”, акцыі “Размаўляем па-беларуску!”, праглядзець кніжную выставу-прапанову “Буцік лепшых беларускіх кніг”, якую адчуць дапамагло чытанне вершаў беларускіх класікаў: Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча і інш.
Для самых маленькіх чытачоў бібліятэкары падрыхтавалі выставу навінак беларускіх кніг “Чытай па-беларуску”. На прыканцы свята кожны наведвальнік зрабіў памятны фотаздымак у бібліятэчнай фотазоне “З любоўю да роднай мовы” і атрымаў памятку “Дзень роднай мовы”.