Свята вясёлых прыгод

Цікава і весела прайшоў Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі ў Слабодкаўскай бібліятэцы.

Да Тыдня была падрыхтаваная выстава-падзея “Все детишки любят книжки”.

Пачаўся Тыдзень з Дня дублёра. У гэты дзень для дзяцей бібліятэка падгатавала майстар-клас “Я б в библиотекари пошел, пусть меня научат”. Бібліятэкар пазнаёміла рабят з дзіўным светам бібліятэчнай прафесіі. Многія дзеці думалі, што ў працы бібліятэкара няма нічога цікавага. Мастар-клас паказаў, што прафесія бібліятэкара – гэта спляценне ўсяго – творчасці выдаўца, сцэнарыста, дакладнасці бухгалтара і многіх іншых якасцей.

Другі дзень Тыдня быў прысвечаны цудам. Казкі любяць усе дзеці. Таму Слабодкаўская бібліятэка падгатавала гульнёвую праграму “Сказочный чемпионат или научные открытия в сказках”.

Трэці дзень быў прысвечаны пісьменнасці. Родная мова асаблівая для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без народа. Цікава і пазнавальна прайшоў у бібліятэцы ўрок роднай мовы “Яе Вялікасць родная мова”. Дзеці даведаліся пра тое, адкуль і як узнікла наша родная беларуская мова. З задавальненнем слухалі вершы, калыханкі на роднай мове, адгадвалі загадкі.

Чацвёрты дзень Тыдня быў прысвечаны краязнаўству. Падчас краязнаўчай дыктоўкі “Малая радзіма, якую мы ведаем і не ведаем” удзельнікі бліжэй пазнаёміліся з гісторыяй роднага аграгарадка з дапамогай фотаздымкаў і вялікага краязнаўчага матэрыялу, які сабраны ў бібліятэцы.

Літаратурная галерэя “Паэты зямлі Слабодскай” пазнаёміла дзяцей з творчасцю самадзейных паэтаў Слабодкі.

У апошні дзень Тыдня кнігі былі ўзнагароджаны самыя актыўныя чытачы і ўдзельнікі мерапрыемстваў Кніжнага тыдня.

Добавить комментарий