Семінар – практыкум бібліятэчных работнікаў

                   Семінар – практыкум бібліятэчных работнікаў прайшоў 20 кастрычніка ў памяшканні Цэнтральнай бібліятэкі. Яго тэма – “Сучасныя падыходы ў рэалізацыі рэкламнай палітыкі бібліятэк” актуальная і злабадзённая. Каб заняць сваё належнае месца ў сучаснай інфармацыйнай прасторы, бібліятэкам неабходна выходзіць за межы традыцыйнага фармату стасункаў. Аб гэтым гаварыла дырэктар Дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Браслаўскага раёна” Вольга Ляснеўская падчас адкрыцця семінара. Затым адбыўся круглы стол “Бібліятэчная рэклама: перакрыжаванне думак”, на якім з кансультацыяй  па ўкараненню інавацыйных форм рэкламнай дзейнасці бібліятэк выступіла загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Ірына Макарэвіч. Яна дала слушныя парады і рэкамендацыі як зацікавіць сучасных карыстальнікаў бібліятэк і зрабіць іх прыцягальнымі для наведвальнікаў пры дапамозе інавацыйных знаходак у рэкламнай дзейнасці.

         Падчас работы пляцоўкі ідэй з абменам вопыту па тэме семінара выступілі яго ўдзельнікі. Са сваімі напрацоўкамі прысутных пазнаёмілі бібліятэкар Слабодкаўскай бібліятэкі Марына Васілеўская, бібліятэкар Ахрэмаўскай бібліятэкі Наталля Камісарава, загадчык Браслаўскай дзіцячай бібліятэкі Галіна Мацеша і бібліятэкар Друеўскай бібліятэкі Ганна Маслякова. Яны дзяліліся з калегамі сваім вопытам работы па рэкламе інфармацыйных паслуг, прымяненню нестандартных мастацкіх форм візуальнай рэкламы ў бібліятэцы, аб рабоце з друкаванай і нагляднай прадукцыяй бібліятэкі як спосабам рэкламы бібліятэчных паслуг. Усе выступленні суправаджаліся відэапрэзентацыямі.

         На семінары быў аформлены стол інавацый “Мае творчыя знаходкі”, на якім былі прадстаўлены аўтарскія друкаваныя і іншыя матэрыялы бібліятэк – філіялаў, накіраваныя на актыўнае прыцягненне чытачоў у бібліятэкі.

          Падводзячы вынікі семінара Вольга Ляснеўская адзначыла высокі ўзровень яго правядзення, актыўнасць яго ўдзельнікаў у абмеркаванні пытанняў па тэме семінара і добра пастаўленую работу па фарміраванню станоўчага іміджу ўстаноў культуры дзякуючы рэкламнай дзейнасці. Між тым яна рэкамендавала бібліятэкарам удзяляць больш увагі рэкламе беларускай літаратуры, працаваць у каардынацыі з іншымі ўстановамі і арганізацыямі і шукаць новыя формы прыцягнення чытачоў у бібліятэкі.

         У трыбуне дырэктара разглядаліся пытанні аб ролі бібліятэк як інфармацыйных цэнтраў, аб планаванні работы філіялаў на 2017 год, аб рабоце клубаў па інтарэсах і іншыя.

Добавить комментарий