Сапраўдным мужчынам прысвячаецца

Абаронцы есць у кожнай сям’і: дзядулі, старэйшыя браты і , вядома ж , нашы любімыя таты. Мужчыны па праву лічацца абаронцамі нашай Радзімы.

Да свята Дня абаронцы Айчыны ў Слабодкаўскай бібліятэцы адкрылася фотавыстава “Сапраўдным мужчынам прысвячаецца…”.

На выставе прадстаўлена падборка фатаграфій жыхароў аграгарадка Слабодка, якія служылі ў радах Савецкай і арміі Рэспублікі Беларусь.

Прадстаўленая фотавыстава – гэта магчымасць яшчэ раз нагадаць падрастаючаму пакаленню аб тым, што такое смеласць і мужнасць, што ў нашай арміі служаць адважныя салдаты. Салдаты, умеючыя перамагаць і прымаць самыя адказныя рашэнні, ад якіх залежыць спакой, жыццё людзей і лёс Айчыны.

Добавить комментарий