14 лістапада Іказненская бібліятэка адзначыла свой 75-гадовы юбілей. Гэтай знакавай падзеі быў прымеркаваны літаратурна-музычны вечар “Бібліятэка святкуе юбілей”. На юбілейную вечарыну сабраліся сябры бібліятэкі, яе самыя актыўныя чытачы.
На пачатку святкавання юбілея прыгадалі гісторыю бібліятэкі і тых, хто ўсё сваё жыццё прысвяціў служэнню кнігі. Бібліятэкар выказала словы падзякі актыўным чытачам і ўручыла юбілейныя медалі прысутным. Святочную атмасферу юбілея дапоўнілі вершы і нумары мастацкай самадзейнасці калектыва Дома культуры. Шчырыя словы віншавання гучалі ў гэты дзень і ад чытачоў бібліятэкі.
Да знамянальнай даты быў аформлены стэнд “Бібліятэцы – 75!”, на якім размяшчаліся фотаздымкі чытачоў розных гадоў. Прысутныя з цікавасцю разглядалі здымкі і дзяліліся ўспамінамі, калі знаходзілі на іх сябе, родных і аднавяскоўцаў. На памяць аб мерапрыемстве быў зроблены сумесны фотаздымак.