Почитаем, поиграем, отдохнем, лето с пользой проведем!

У першыя дні летніх канікулаў Ахрэмаўская бібліятэка адчыніла дзверы для сваіх юных чытачоў пад дэвізам месяца: “Почитаем, поиграем, отдохнем, лето с пользой проведем!”

На мерапрыемствы былі запрошаны дзеці  з  аздараўленчага школьнага лагера. Юныя сябры кнігі паўдзельнічалі ў дэгустацыі літаратурных навінак “Раім пачытаць”, дзе былі прадстаўлены цікавыя прыгодніцкія кнігі беларускіх пісьменнікаў. Затым усе прысутныя азнаёміліся з кніжнай выставай дзіцячай літаратуры “Книжные вести”. Паслухалі цікавы экскурс аб узнікненні кніжнай закладкі “З гісторыі кніжнай закладкі”, пасля чаго  паўдзельнічалі ў творчым конкурсе па вырабу кніжных закладак “Спутники и друзья книги” (у рамках раённага конкурсу). Напрыканцы ўсе атрымалі лістоўку-памятку “Чытаем, думаем, разважаем” з рэкамендацыйным спісам кніг і паглядзелі цікавыя і змястоўныя буктрэйлеры.

Добавить комментарий