Плюская бібліятэка прыняла ўдзел у акцыі “Браслаўскія аграгарадкі чытаюць паэтычныя радкі”

У сакавіку 2018 года Плюская бібліятэка прыняла ўдзел у акцыі “Браслаўскія аграгарадкі чытаюць паэтычныя радкі”:

 

Сельскі выканаўны камітэт
Прапанаваны вершы мясцовых паэтаў Браслаўшчыны: С.Цыўнель, Д.Валчка, Т.Крумплеўскай і іншых.

 

 

Аўтапрыпынак аг.Плюсы
Чытачоў зацікавілі зборнікі вершаў С.Цыўнель “З каханнем у сэрцы” і “Мне эти строки на душу легли”.

 

Амбулаторыя аг.Плюсы
Прапанавана паэзія беларускіх аўтараў аб родным краі, прыгажосці Беларусі. Цікавасць выклікаў зборнік “Браслаўшчына – прыгажосць і натхненне”.

 

 

Магазін “Купалінка” аг.Плюсы
Прапанаваны зборнікі паэзіі беларускіх аўтараў. Цікавасць выклікалі зборнікі вершаў “Браслаўшчына азёрная мая” і зборнік мясцовай настаўніцы В.П.Валяўка “Надзея”.

 

 

 

Аддзяленне сувязі “Плюсы”
Прапанаваны паэтычныя зборнікі паэтаў літаратурнага аб’яднання “Ветразь надзеі” і іншыя

Добавить комментарий