Пазнавальная гадзіна “Стравы нашых продкаў”

25 лютага, падчас Тыдня беларускай мовы, у Цэнтральнай бібліятэцы для наведвальнікаў ТЦСАН была праведзена пазнавальная гадзіна “Стравы нашых продкаў”. У ходзе мерапрыемства гасцей азнаемілі з навінкай чытальнай залы — кнігай А.П. Вашчанкі “Беларуская кухня”, расказалі пра незвычайныя стравы беларусаў: кулагу, крамбамбулю, жур, пячыста, верашчаку і інш. Таксама наведвальнікі ТЦСАН успомнілі стравы, якія гатавалі іх бабулі і матулі, і з задавальненнем паслухалі меладычныя песні на роднай мове.

Добавить комментарий