Паэзія і праўда рэчаіснасці

У верасні спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння Максіма Танка. З гэтай нагоды ў Слабодкаўскай бібліятэцы прайшоў Тыдзень “Паэзія і праўда рэчаіснасці”.

Максім Танк – адно з самых яркіх імёнаў у гісторыі беларускай літаратуры. Яго вершы ўражваюць разнастайнасцю тэм і вобразаў. Таму на паэтычна-музыкальнай імпрэзе “Паэт з Нарачанскага краю” кожны змог знайсці і прачытаць той верш, які больш крануў менавіта яго сэрца. На імпрэзе гучалі песні на словы Максіма Танка ў выкананні знакамітых артыстаў.

Падчас паэтычных чытанняў “Я сэрцам пісаў сваю кожную кнігу” чытачы бібліятэкі мелі магчымасць пачуць вершаваныя радкі са зборнікаў аўтара, а таксама і самі змаглі прачытаць вершы паэта. Удзельнікі мерапрыемства акунуліся ў атмасферу лірыкі, адчулі прыгажосць роднай беларускай мовы.

Добавить комментарий