Памятаем! Ганарымся!

У Дрысвяцкай бібліятэцы праходзіць ваенна-патрыятычны тыдзень да 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. На кніжнай выставе “Паклонімся героям гэтым нізка за свята, за жыццё, за светлы май”, якая дзенічае ў бібліятэцы, прадстаўлена літаратура, прысвечаная падзеям ваеннай пары.

         Тэма Вялікай Айчыннай вайны заўсёды была актуальнай для творчасці беларускіх пісьменнікаў, асабліва тых, хто стаў сведкамі тых падзей. Карыстальнікі бібліятэкі маюць магчымасць пазнаёміцца з кніжным вернісажам “Чытаем кнігі пра вайну”, на якім прадстаўлены творы І.Чыгрынава, І.Пташнікава, В.Быкава, зборнікі іншых беларускіх пісьменнікаў.

         5 мая для вучняў 9 класа Дрысвяцкай школы ля кніжнай выставы праведзена гутарка-агляд “Беларускія пісьменнікі пра Вялікую Айчынную вайну”. На наступны дзень адбыўся паэтычны серпанцін “Хай будзе ясным неба над зямлёй”, у якім прынялі ўдзел вучні сярэдніх і малодшых класаў. Бібліятэкар разам з дзецьмі ўслых чыталі вершы беларускіх і рускіх паэтаў, прысвечаныя тэме вайны.

Добавить комментарий