Падарожжа-гульня “У госці да казкі беларускай”

Беларускай казцы было прысвечана не зусім традыцыйнае мерапрыемства для дзяцей 1-5 класаў, якое прайшло ў Відзаўскай гарпасялковай бібліятэцы 31 сакавіка.

     КАЗКУ БЕЛАРУСКУЮ бібліятэкар разам з прысутнымі разабралі літаральна па палічках.

     Даведаліся, што ўсе беларускія казкі дзеляцца на тры віды – казкі пра жывёл, чарадзейныя і сацыяльна-бытавыя. Паразважалі, што такое зачын у казках і якія яны бываюць. Разгадалі загадкі пра казачных герояў, успомнілі прыказкі і прымаўкі ў беларускіх казках. Растлумачылі спалучэнні  казачных слоў, якія зразумелы толькі беларусу.

Уся дзея праходзіла ярка і дынамічна, так як усё вышэйсказанае суправаджалася музычнымі відэаролікамі і буктрэйлерамі на беларускія казкі: “Дзед Парадзед”, “Кот Максім”, “Два Маразы”, “Не сілай, а розумам”, “Казка пра Шубуршуна” і інш.

Але самае цікавае чакала ўдзельнікаў мерапрыемства наперадзе. Упершыню паспрабавалі свае сілы і  ўсе разам  экспромтам інсцэніравалі казку П. Васючэнка “Новы калабок”. А тэатр так і называўся “ТЭАТР на СТАЛЕ”. Хоць хатка наша была з кніжак беларускіх казак, а яркія героі з кардону, дзецям уся дзея вельмі спадабалася.

Чытай па беларуску! Паважай сваё!

Добавить комментарий