Нязгасная зорка беларускага песняра

У дзень нараджэння славутага паэта супрацоўнікі Друеўскай бібліятэкі для дзяцей правялі літаратурна —  юбілейны агеньчык “Нязгаснай зоркай ты ў сэрцы Радзімы”, прымеркаваны да 130 — годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

Да гэтага свята ў зале бібліятэкі была падрыхтавана тэматычная выстава-аўдыё-запіс “Зорка Венера беларускай паэзіі”. Падчас мерапрыемства “Нязгаснай зоркай ты ў сэрцы Радзімы” прысутныя даведаліся пра цікавыя факты з біяграфіі паэта, пад лірычныя мелодыі музыкі прагучалі вершы М. Багдановіча. Сустрэча ў бібліятэцы падаравала прысутным станоўчыя эмоцыі, заахвоціла да бліжэйшага знаёмства з творчасцю пісьменніка. У канцы свята дзеці атрымалі лістоўкі “Зорка Венера беларускай паэзіі”, прысвечаныя жыццёваму і творчаму шляху М. Багдановіча. https://vk.com/braslavcbs

Добавить комментарий