Нам 41-ы не забыць. Нам 45-ы ўшаноўваць!

Набліжаецца 75-годдзе Вялікай Перамогі. Для нашай краіны гэта вялікая дата, напоўненая асаблівым сэнсам. Гэта свяшчэнная памяць аб загінуўшых у баях за Радзіму, памерлых ад ран у мірны час, даніна павагі ветэранам.

Да гэтай вялікай даты ў Іказненскай бібліятэцы аформлена выстава-інсталяцыя “Нам 41-ы не забыць. Нам 45-ы ўшаноўваць!”. На ёй прадстаўлена дакументальная і мастацкая літаратура аб гістарычных падзеях ваеннага часу, гераізме, мужнасці і стойкасці савецкіх людзей у гады вайны. 

Добавить комментарий