Набат памяці. Спаленыя вёскі…

У рамках дэкады Памяці “Для тех, кто счастье завоевал” 10 мая ў Іказненскай бібліятэцы быў праведзены патрыятычны ўрок “Набат памяці. Спаленыя вёскі…”. Хлопчыкі і дзяўчаты даведаліся аб жудаснай трагедыі Хатыні і яе “сясцёр”, аб знішчаных вёсках у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Браслаўскага раёна. У час мерапрыемства былі прадэманстраваны відэаролікі “Трагедыя Хатыні”, “Сёстры Хатыні”.

А завяршылася мерапрыемства гучнымі чытаннямі “Чытаем вершы аб вайне”. Вершы беларускіх і рускіх аўтараў гучалі ў сценах бібліятэкі і каля помніка загінуўшым воінам-землякам.

Добавить комментарий