«Мая зямля, мая Радзіма завецца светла – Беларусь»

На мінулым тыдні ў Дзіцячай бібліятэцы прайшло чарговае пасяджэнне інтэлектуальнага клуба «Всезнайки». Пяцікласнікі другой гарадской школы на матэрыяле кніг з серый «Нашы сімвалы» і «Это наша с тобой земля» папоўнілі свае веды пра дзяржаўныя сімвалы Беларусі і даведаліся шмат цікавага пра іншыя прадметы, па якіх ва ўсім свеце пазнаюць нашу краіну: пра  зубра, буслоў, валошкі, бульбу. Кнігі  «Зубры-гаспадары», «Буслава айчына», «Валошка і Васілёк», «Бульбінка» змяшчаюць цікавосткі, прымаўлянкі-забаўлянкі, вымаўлянкі, загадкі, казкі, легенды, вельмі прыгожыя малюнкі. «Азбука сімвалаў краіны. Мая Радзіма – Беларусь» напісана ў выглядзе азбукі. Да кожнай яе літары падабраны матэрыял аб тым, чым славіцца наша краіна і чым мы можам ганарыцца. Акрамя таго, на кожную літару змешчана па некалькі мілагучных беларускіх слоў, што садзейнічае прывіццю густу да роднай мовы, узбагачэнню слоўнікавага запасу. Мерапрыемства суправаджалася змястоўнай, маляўнічай прэзентацыяй. https://vk.com/braslavcbs

Добавить комментарий