Літаратурны віраж “Слаўны сын беларускай зямлі”

Бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі Цэнтральнай бібліятэкі прапанавалі чытачам пагартаць старонкі жыцця мастацкай біяграфіі вядомага класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа падчас правядзення літаратурнага віража “Слаўны сын беларускай зямлі”. Наведвальнікі мерапрыемства змаглі пачуць некаторыя вершы паэта, пакладзеныя на музыку, аудыезапісы ў выкананні сына Я. Коласа Міхася Міцкевіча, убачыць буктрэйлер на паэму “Новая зямля”. Таксама вядомыя вершы класіка прагучалі ў выкананні вучняў старэйшых класаў.

Для ўсіх прысутных цікава было даведацца пра адносіны і пачуцці Я. Коласа да сваей жонкі Марыі Міцкевіч, якая была не толькі музай, але і сябрам, самым блізкім і родным для яго чалавекам.  

Добавить комментарий