Літаратурна-паэтычная вечарына “Ёсць у паэта свой аблог” адбылася ў Мяжанскай бібліятэцы

24 лютага для членаў клуба “Субяседніца” была падрыхтавана літаратурна-паэтычная вечарына “Ёсць у паэта свой аблог”, прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння Аркадзя Куляшова, народнага паэта Беларусі. У ходзе мерапрыемства пры дапамозе відэапрэзентацыі  прысутныя пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам паэта, праслухалі ў запісу яго верш “Я хаце абавязаны прапіскаю”, песню Ігара Лучанка “Алеся”, у аснову якой пакладзены верш “Бывай..”. У канцы мерапрыемства прысутныя адказалі на пытанні віктарыны. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Класік беларускай паэзіі ХХ стагоддзя”.

Добавить комментарий