Лепшых кніг адкрыты нам старонкі

З мэтай далучэння чытачоў да культурнай спадчыны краіны і паважлівага стаўлення да сваёй малой радзімы Слабодкаўская бібліятэка ў верасні арганізавала Тыдзень беларускага друку, які з задавальненнем наведалі чытачы бібліятэкі.

У чытальнай зале наведвальнікаў сустракала рэйтынг-выстава “Лепшых кніг адкрыты нам старонкі”. На ёй быў прадстаўлены “залаты” фонд літаратуры беларускіх аўтараў: Івана Мележа, Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча і інш. Таксама прысутныя маглі пазнаёміцца з літаратурай пісьменнікаў, лёс якіх звязаны з Браслаўшчынай: Зінаіды Дудзюк, Паўла Пруднікава, Уладзіміра Мажылоўскага.

Чытачы склалі свой рэйтынг самых чытаемых кніг “Топ 10 беларускіх кніг”. У рэйтынг увайшлі творы Васіля Быкава, Івана Мележа, Зінаіды Дудзюк, Уладзіміра Мажылоўскага.

Для маленькіх наведвальнікаў бібліятэкі была створана выстава “Добрым кнігам-добры шлях”. На выставе наведвальнікі дзіцячага абанемента змаглі пазнаёміцца з лепшай літаратурай беларускіх пісьменнікаў. Папулярнасцю карысталіся творы Генадзя Аўласенкі, Анатоля Зэкава, Міхася Пазнякова. https://vk.com/braslavcbs

Добавить комментарий