Лекар браслаўскай зямлі Станіслаў Нарбут

Краязнаўчую гадзіну і выставу, прысвечаную Станіславу Тэадоравічу Нарбуту, падрыхтавалі супрацоўнікі Дзіцячай бібліятэкі для піянераў гімназіі. Дзеці выказалі жаданне больш даведацца пра гэтага надзвычай цікавага чалавека,  таму што яго імя  носіць піянерская дружыны установы адукацыі.

         У аповедзе на  шматлікіх  пыкладах падкрэсліваліся гуманізм і дзелавая хватка, выключная працаздольнасць і міласэрнасць, жыццялюбства і высокае ўрачэбнае майстэрства, патрыятызм і самаахвярнасць  народнага доктара. Вялікі інтарэс выклікала інфармацыя аб продках і нашчадках С. Нарбута,  гісторыі лячэбніцы і помніку на Замкавай гары. Але самымі цікавымі экспанатамі сталі фотаздымкі з асабістага архіва сям’і, на якіх захаваны вобразы Станіслава Тэадоравіча і членаў яго сям’і, доктара і  асістэнтаў падчас аперацыі, адкрыццё лячэбніцы і іншыя. Былі прадстаўлены на выставе і навуковыя даследванні, што змяшчаліся ў розны час у “Браслаўскіз сшытках”, “Браслаўскіх чытаннях”, “Павеце”, кніга Ул. Руніша “Пра Нарбутаў моўлю слова…”, звесткі з кнігі “Памяць. Браслаўскі раён”, краязнаўчых буклетаў пра Браслаў. Перадаць атмасферу пачатку 20-га ст. дапамаглі медыцынскія прылады таго часу. А сімвалам бязмежнай адданасці доктара сваёй справе, якая адлюстравана ў старажытным дэвізе ўрачоў “Свецячы іншым, згараю сам”, стаў ліхтар, падобны на той, які знаходзіцца на вяршыні стэлы. https://vk.com/braslavcbs

      

Добавить комментарий