Аўтары кнігі “Лавіся рыбка, вялікая і малая” Ненадавец Аляксей і Ягор, распавядаюць пра рыбалоўства на тэрыторыі беларускіх земляў, пачынаючы ад сівых стагоддзяў і заканчваючы нашымі днямі.
Яны аналізуюць шматлікія гістарычныя і архіўныя звесткі, у якіх згадвалася, якую рыбу, колькі і дзе лавілі, якія вадаёмы асабліва славіліся багаццем рыбных запасаў, якія прылады ладзілі, на якіх чаўнах плавалі. Акцэнтуецца ўвага на тым, якіх абрадаў трымаліся рыбакі ў жыцці ці пры выкананні сваіх службовых абавязкаў.
Аўтары расказваюць чытачам як тэма рыбалоўства адлюстроўвалася ў працах айчынных этнографаў, у беларускай міфалогіі і фальклоры, ў беларускай літаратуры, прыведзены вершы і ўрыўкі твораў пра рыбакоў, рыбалоўства, рыбалоўны працэс, майстэрства рыбакоў.
Кніга хутка паступіць ў Цэнтральную бібліятэку.