Кніжная выстава “Быў. Ёсць. Буду…” да 90-годдзя У. Караткевіча

Дзіцячая бібліятэка прапануе чытачам кніжную выставу “Быў. Ёсць. Буду…”, прысвечаную 90-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча.
Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч – адна з найбольш яскравых фігур у беларускай літаратуры XX стагоддзя. Ён стаў першым беларускім пісьменнікам, які пачаў пісаць у жанры гістарычнага дэтэктыву.
Матэрыялы выставы: кнігі, фота, аўдыёматэрыялы і бібліяграфічны спіс твораў пісьменніка – знаёмяць з жыццём і багатай творчай спадчынай Уладзіміра Караткевіча. Прыхільнікі яго таленту змогуць пазнаёміцца з празаічнымі творамі аўтара: “Каласы пад сярпом тваім”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Чорны замак Альшанскі” і іншымі, а таксама, з паэтычнымі зборнікамі. На выставе прадстаўлены два ўнікальныя выданні. Першае з іх змяшчае раман “Дзікае паляванне караля Стаха” на беларускай, рускай, украінскай і англійскай мовах. Другое – першае непадцэнзурнае выданне навэлы “Ладдзя роспачы”. Гэта сапраўды ўнікальная кніга! Яна выйшла дзякуючы прыватным ахвяраванням прыхільнікаў таленту і асобы Уладзіміра Караткевіча. У ёй можна пабачыць сам рукапіс, чарнавыя накіды, і невядомыя фотаздымкі Караткевіча.
Запрашаем наведаць выставу!

https://vk.com/braslavcbs

Добавить комментарий