Хто болей ведае пра Друю, той лепш раскажа пра яе

24 лютага ў рамках культурна — асветніцкага праекта “Друя — не толькі кропка на карце” у Друеўскай бібліятэцы для вучняў Друйскай школы прайшла краязнаўчая гульня — адкрыццё “Хто болей ведае пра Друю, той лепш раскажа пра яе”, прысвечаная гісторыі Друі ў мінулым.

 Напачатку мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з тэматычнай выставай “Остановись, мгновенье! Это — Друя!”

Затым дзеці даведаліся пра цікавую гісторыю Друі, прынялі ўдзел у краязнаўчых гульных: “Складзі карцінку”, “Даведайся па апісанню”, “Знайдзі герб Друі”. З дапамогай электроннай прэзентацыі бібліятэкары пазнаёмілі вучняў з гісторыка — культурнай спадчынай Друі ў мінулым, а таксама расказалі пра гістарычныя аб’екты, якія захаваліся да сённяшніх дзён. Віктарына — падарожжа “Славутыя землякі” яшчэ раз нагадала дзецям пра вядомых і таленавітых вынаходнікаў Друі.

Цікавае і насычанае мерапрыемства пакінула шмат прыемных уражанняў і жаданне далей пазнаваць гісторыю Друі.  https://vk.com/braslavcbs

Добавить комментарий