«Хочаш верш, а хочаш казку, выбірай жа, калі ласка!»

Супрацоўнікі  Дзіцячай бібліятэкі падрыхтавалі для рабят з летніх аздараўленчых лагераў бібліяанонс навінак беларускай дзіцячай літаратуры «Хочаш верш, а хочаш казку, выбірай жа, калі ласка!». Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з разнастайнымі кнігамі: вершамі, загадкамі, небыліцамі, гульнямі. Прагучалі імёны П. Броўкі, А. Зэкава, В. Кажуры. А. Карлюкевіча, Ул. Караткевіча, К. Хадасевіч-Лісавой, Н. Галіноўскай. У зусім маленькіх чытачоў  выклікала цікавасць серыя вершыкаў «Давай чытаць!». Вельмі маляўнічым афармленнем вылучаюцца кнігі Я. Бяганскай. А. Якімовіча, А. Вольскага з серыі «Жывая класіка – дзецям». Больш старэйшых чытачоў  зацікавіла фантастычная аповесць М. Бусько «Важак Лілей». Нельга было не адзначыць чарговую, шостую, кнігу праекта «Дванаццаць месяцаў», што складаецца з дванаццаці кніг, у якія ўвайшлі знакамітыя казкі народаў свету, а таксама лепшыя творы беларускіх і замежных дзіцячых пісьменнікаў. Гэта своесаблівы казачны каляндар, які можна чытаць цэлы год – штодня па адной незвычайнай гісторыі. Працягваецца выпуск пазнавальнай серыі «Самыя-самыя». Чарговая кніга «Глыбокія, моцныя, паўнаводныя» прысвечана  рэкам Беларусі. Напрыканцы сустрэчы рабяты прачыталі па ролях вершаваную п’есу А. Стэльмах «Дуб і Крумкач» аб чалавечых каштоўнасцях, аб Радзіме, якая дае сілы кожнаму. https://vk.com/braslavcbs

Добавить комментарий