Каб кожны Дуніна – Марцінкевіча пачуў…

Ушаноўваем Дуніна-Марцінкевіча…
Умеў ён прынадна настроіць
Тон ёмкі ў дудзе-самагудзе,
Што нам і цяпер яна грае,
І вечна канца ёй не будзе.
Янка Купала

4 лютага, споўнілася 210 – год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры – Вінцэнта Дуніна – Марцінкевіча.
Гэтай падзеі ў Друеўскай бібліятэцы быў прысвечаны Тыдзень беларускага класіка, які быў адзначаны шэрагам мерапрыемстваў. У чытальнай зале бібліятэкі была аформлена выстава – партрэт “Ён першы сеяў зярняты…”, дзе кожны мог пазнаёміцца з матэрыяламі аб жыцці і творчасці В. Дуніна – Марцінкевіча і яго творамі.
6 лютага Тыдзень беларускага класіка распачаўся ў Друеўскай школьнай бібліятэцы.
У гэты дзень бібліятэкары Друеўскай і школьнай бібліятэк для дзяцей старэйшага школьнага ўзросту падрыхтавалі і правялі літаратурна – юбілейнае даміно “Шлю, браты, вам прывітанне, помніце на век спяванне Дудара, што к вам імкнуўся”, прысвечаная творчасці В. Дуніна — Марцінкевіча. Дзеці даведаліся пра дзяцінства і юнацтва пісьменніка, яго сям’ю, сяброў, пазнаёміліся з радаводным дрэвам, прагледзілі відэаролік “Рамантык з Люцынкі”. Школьнікі мелі магчымасць пагартаць творы Дуніна-Марцінкевіча, прысвечаныя розным аспектам дзейнасці рупліўцы беларускага Адраджэння.
Падчас мерапрыемства вядучыя акцэнтавалі ўвагу дзяцей на тым, што творы пісьменніка актуальныя і сёння: пастаноўкі паводле яго п’ес не сыходзяць з падмосткаў сучасных тэатраў Беларусі.
На другі дзень ў Друеўскай бібліятэцы для школьнікаў прайшоў кніжны кадр – параграф “Яшчэ раз пра аўтарства “Пінскай шляхты”.
Таксама былі падрыхтаваны відэакруіз – фотаальбом “Сядзіба маленькая ды чыстая і поўная спакою”. Дзеці з задавальненнем віртуальна пазнаёміліся з музеем В. Дуніна – Марцінкевіча ў вёсцы Люцынка.
Сустрэчы ў бібліятэцы падарылі прысутным станоўчыя эмоцыі, заахвоцілі да бліжэйшага знаёмства з творчасцю пісьменніка.

Добавить комментарий