Інфармацыя на службе грамадства

З 22 па 27 кастрычніка ў Відзаўскай гарпасялковай бібліятэцы праходзілі Дні беларускай інфармацыйнай прасторы  “Інфармацыя на службе грамадства”, якія былі прысвечаны 30 -годдзю з пачатку выдання часопіса “Беларуская думка” і газеты “Культура”, 60 -годдзю з часу заснавання кніжнага выдавецтва “Вышэйшая школа”.

Пад аднайменнай назвай аформлена выстава, на якой прадстаўлены вышэйпералічаныя выданні, кнігі выдавецтва“Вышэйшая школа”.

На працягу некалькіх дзён каля выставы для наведвальнікаў бібліятэкі праведзены:  інфарміна “30 гадоў разам!” (да 30-годдзя з пачатку выдання часопіса “Беларуская думка” і газеты “Культура”), аглядна-інфармацыйная хвіліна “Для ўсіх і кожнага” (да 60-годдзя з часу заснавання кніжнага выдавецтва “Вышэйшая школа”).

Акрамя гэтага, складзены інфарм–ліст “Люстэрка айчыннай думкі” (да 30 -годдзя з пачатку выдання часопіса “Беларуская думка”), буклет пад назвай “Для ўсіх і кожнага” (да 60-годдзя з часу заснавання кніжнага выдавецтва “Вышэйшая школа”).

Літаратурныя навінкі прадстаўлены бібліятэчнай інфаграфікай:”Знаёмімся і чытаем”.

Добавить комментарий