Гэта быў час, які нельга забыць

У Мяжанскай бібліятэцы з 12 па 16 мая праходзіў Тыдзень патрыятызму, прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі, падчас якога быў праведзены шэраг мерапрыемстваў.

На гадзіну памяці “Отобранное детство” былі запрошаны дзеці малодшага ўзросту, якія пазнаёміліся з подзвігамі піянераў-герояў, якія ваявалі ў гады вайны побач з дарослымі, набліжаючы Перамогу. Таксама вучні слухалі аповед пра дзяцей, якія зведалі жахі фашысцкіх лагераў смерці. Дапаўненнем да мерапрыемства былі відэаролікі “Пионеры-герои”, “Дети войны”, “Маленькие герои большой войны”.

Патрыятычная гадзіна “Скорбный звон Хатыні” пазнаёміла вучняў з трагічным лёсам вёскі Хатынь, спаленай фашыстамі разам з жыхарамі. Відэафільмы “Трагедыя Хатыні”, “Вёска Хатынь. Тое, што нельга забыць” далі яскравае ўяўленне аб усім жаху гэтай трагедыі.

Віртуальны экскурс да помнікаў і мемарыялаў вайны “Подвиг народа в камне навечно” праз відэапрагляд пазнаёміў дзяцей з мемарыяльнымі комплексамі “Курган Славы”, ”Буйничское поле”, “Брестская крепость- герой”, ”Тростинец”, “Прорыв”, “Детям, жертвам войны” в деревне Красный берег, “Проклятие фашизму” в деревне Шуневка, гісторыка-культурным комплексам “Лінія Сталіна”, музеем Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску. У канцы мерапрыемства дзеці ў знак памяці ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым землякам у аграгарадку Мяжаны.

Добавить комментарий