У рамках бібліятэчнага інфармацыйна-рэкламнага праекта па папулярызацыі беларускай літаратуры “Шлях да кнігі” да 140-годдзя Я.Купалы і Я. Коласа ў Відзаўскай гарпасялковай бібліятэцы запланавана асветніцка-культуралагічная акцыя “Гонар нацыі – Я.Колас і Я.Купала”.
На працягу 2022 года ў бібліятэцы і па-за яе межамі будзе праходзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных народным песнярам Беларусі.
Пачалася работа з афармлення шырокамасштабнай выставы- прысвячэння “І не знікаць паэтам вечна – у вечнай славе жывучы!”