Гадзіна цікавай сустрэчы “Я служу на границе”

У апошнюю нядзелю лютага ў Плюскай бібліятэцы прайшло чарговае мерапрыемства клуба “Ветрык”. Мерапрыемства мела прафарыентацыйны накірунак. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Горад прафесій”. Усе ведаюць, што сярод мноства розных прафесій ёсць вельмі важная, сур’ёзная і патрэбная прафесія – Радзіму абараняць.

Адбылася гадзіна цікавай сустрэчы “Я служу на границе”. Хто, як не спецыяліст можа лепш аб гэтым расказаць. І таму для ўдзелу ў мерапрыемстве бібліятэкар запрасіла ваеннаслужачага з заставы “Плюсы”. Незабудка Уладзімір Леанідавіч, намеснік начальніка пагранічнай заставы “Плюсы” расказаў дзецям аб цікавай і адказнай службе пагранічнікаў, аб тым, як трэба рыхтавацца, каб паступіць у ваенную акадэмію, як трэба фізічна сябе загартоўваць.

Застава “Плюсы” з’яўляецца адной з самых прэстыжных у раёне. Неаднаразова яна вызначалась самай выніковай па затрыманні парушальнікаў мяжы, таму гутарка атрымалася цікавай і змястоўнай.

На памяць засталіся фотаздымкі.           

Добавить комментарий