Дзве мовы сталі блізкімі мне змалку

Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў чытальнай зале Дзіцячай бібліятэкі разгорнута выстава “Дзве мовы сталі блізкімі мне змалку”. На ёй сабраныя кнігі беларускіх пісьменнікаў, напісаныя на рускай мове або перакладзеныя на яе. Гэта шматлікія творы Янкі Маўра, “Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў” А. Бадака, “Шчарбаты талер” А. Федарэнкі, “Грот Афаліны” і “Прыгоды Бульбобаў” П. Місько, “Прыгоды маленькай машынкі” Н. Бучынскай, “Каляды з хроснай” А. Масла. Пэўна, цікава пачытаць на рускай мове “Хатынскую аповесць” і “Карнікі”  А. Адамовіча, раманы І. Шамякіна, Ул. Караткевіча, В. Быкава, І. Чыгрынава. Але найвялікшую цікавасць у наведвальнікаў выклікалі наступныя выданні: пераклад на беларускую мову “Яўгенія Анегіна”, “Казкі пра залатога пеўніка”, іншых твораў А.С. Пушкіна, а таксама пераклад на рускую мову “Новай зямлі” Я. Коласа і санетаў Я. Купалы. https://vk.com/braslavcbs

Добавить комментарий