Дзівосы чароўнага куфэрка

16 верасня ў Пагашчанскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне дзіцячага клуба “Вясёлка”. Этнаграфічнае падарожжа “Дзівосы чароўнага куфэрка” было прысвечана Дню народнага адзінства. Спачатку дзеці пачулі аповед бібліятэкара аб старадаўнім жыцці беларусаў, аб прыладах працы, якія выкарыстоўваліся сялянамі. Затым яны жыва і трапна адказвалі на пытанні і адгадвалі загадкі. З вялікай цікаўнасцю малыя непаседы знаёміліся з прадметамі адзення з “чароўнага” куфэрка. Асабліва даспадобы ўсім прыйшоўся саламяны капялюш. З ахвотай  удзельнічалі ў беларускай народнай гульні “Адгадай, чый галасок”. Напрыканцы мерапрыемства ўсе актыўныя ўдзельнікі падарожжа атрымалі ў падарунак сонечныя салодкія “смайлікі”. https://vk.com/braslavcbs

Добавить комментарий