Дзень смутку і славы

У Мяжанскай бібліятэцы ў рамках мерапрыемстваў па летняй занятасці вучняў 22 чэрвеня прайшоў Дзень смутку і славы, прымеркаваны да 81- й гадавіны з пачатку Вялікай Айчыннай вайны і Году гістарычнай памяці. Патрыятычная гадзіна “Память пылающих лет” прайшла каля помніка загінуўшым землякам. Дзеці  праслухалі аповед пра пачатак вайны, усклалі кветкі да помніка, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых. Затым у бібліятэцы прысутныя пазнаёміліся з летапісам вёскі Мяжаны, у якім асобны раздзел прысвечаны тэме Вялікай Айчыннай вайны, які змяшчае ўспаміны ветэранаў, фотаздымкі. Бібліятэкар зрабіла агляд кніг, якія змешчаны на выставе-рэквіем “Война и судьба”, аформленай да мерапрыемства.

Таксама у бібліятэцы прайшло падарожжа ў казку “Угадай сказку” па казках Г.Х. Андэрсэна і конкурс чытальнікаў вершаў Янкі Купалы і Якуба Коласа “На кожнай сцяжынцы іх песня і голас”, прысвечаны 140- годдзю з дня нараджэння беларускіх класікаў літаратуры.

Дзеці з задавальненнем кожны дзень наведваюцца ў бібліятэку, гуляюць у настольныя гульні, складаюць лега, малююць, гуляюць у мячык.

Добавить комментарий