Дзень пісьменніка ў бібліятэцы

23 лютага ў Відзаўскай гарпасялковай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне народнага аматарскага аб’яднання “Кругагляд”. У рамках раённай бібліятэчнай акцыі “Мова родная, мова модная” быў арганізаваны тэматычны “Дзень пісьменніка”.

Асноўным мерапрыемствам тэматычнага дня стаў вечар-партрэт “Пісаў душой і сэрцам”, прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага.

“Што раблю? — Жыццё люблю!”- такой цытатай пісьменніка пачалося пасяджэнне.

Інфармацыя пра пісьменніка была прадстаўлена ў форме прафесійнага дайджэста “Уладзімір Ліпскі: Біяграфія. Кнігі. Водгукі. Цытаты” ад Шакур Людмілы Леанідаўны, настаўніка беларускай мовы і літаратуры, члена народнага аматарскага аб’яднання “Кругагляд”.

Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава-дыялог “Шматгранны пісьменнік”. Удзельнікі пасяджэння прагледзелі відэаінтэрв’ю “У.Ліпскі. Аб жыцці, літаратуры, працы”, эпізоды якога былі выкарыстаны з аўтарскай  праграмы Навума Гальпяровіча “Суразмоўцы”.

Членам аб’яднання Ярмушэвіч Д.П. была падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя “Пісьменнік і гумар”. Потым адбыўся конкурс імправізаванага чытання “Над Аўцюкамі тармазні”.

Добавить комментарий