Друеўская бібліятэка запрашае наведаць выставу “Маленькая вёсачка – вялікая гісторыя”

2018 год у Беларусі аб’яўлены Годам малой радзімы. Малая радзіма – гэта самае прыгожае і дарагое сэрцу месца на зямлі. Дзе б ні быў чалавек, у які куток зямлі не зайшоў, ён заўсёды будзе ўспамінаць родны горад, вёску, пасёлак — тое месца, дзе ён нарадзіўся.

З нагоды гэтай падзеі ў чытальнай зале Друеўскай бібліятэкі пачала дзейнічаць выстава – аповед “Маленькая вёсачка – вялікая гісторыя”, прысвечаная Году малой радзімы і гісторыі Друі.

На ей размешчаны змяшчае матэрыялы пра гісторыю Друі, славутых землякоў, якія некалі мелі дачыненне да мястэчка, яна знаёміць з выдатнымі мясцінамі Друі. Таксама, на выставе прадстаўлены матэрыял пра паходжанне назвы Друя, яе уладальнікаў, гістарычнае мінулае мястэчка. Выстава напоўнена ілюстрацыямі, фотаздымкамі, адлюстраваннямі Друі на гістарычных картах, дзе паўстаюць віды вулачак, асобных пабудоў. Таксама ў склад выставы уваходзіць экспазіцыя міні-макетаў выдатных мясцін Друі. Яна ўключае ў сябе: мадэлі касцёла Святой Троіцы (XVI ст.), Благавешчанскую царкву Прасвятой Багародзіцы (XVIII ст.), Друйскі Барысаў камень (XII ст.) і мемарыяльны знак у памяць пра баявыя дзеянні 1812 года.

Усіх, хто цікавіцца гісторыяй Друі і жадае больш падрабязна з ёй пазнаёміцца, чакаем у Друеўскай бібліятэцы. Выстава будзе дзейнічаць на працягу года.  

Добавить комментарий