Друеўская бібліятэка запрашае наведаць выставу “Друя в миниатюре”

У Друеўскай бібліятэцы аформлена выстава макетаў “Друя в миниатюре”. Увазе чытачоў прадстаўлена экспазіцыя міні-макетаў выдатных мясцін Друі. Экспазіцыя ўключае ў сябе мадэлі касцёла Святой Троіцы (XVI ст.), Благавешчанскую царкву Найсвяцейшай Багародзіцы (XVIII ст.), Друйскі Барысаў камень (XII ст.) і мемарыяльны знак у памяць падзей 1812 года.

Кожнага, хто цікавіцца гісторыяй Друі і жадае больш падрабязна з ёю пазнаёміцца, чакаем у Друеўскай бібліятэцы.

Выстава будзе дзейнічаць на працягу сакавіка.

Добавить комментарий